Офіс прэзыдэнта Ўкраіны: аналіз спадарожнікавых здымкаў Аленаўкі сьведчыць пра тэрмабарычны выбух ўнутры будынка. ФОТА
![Офіс прэзыдэнта Ўкраіны: аналіз спадарожнікавых здымкаў Аленаўкі сьведчыць пра тэрмабарычны выбух ўнутры будынка. ФОТА](https://gdb.rferl.org/ADED1D3D-FB9A-447E-AF73-A5F28C00531D_w800_h450.jpg)
Дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк заявіў, што апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі будынка турмы ў акупаванай Аленаўцы Данецкай вобласьці, дзе ўтрымлівалі ўкраінскіх ваеннапалонных, да і пасьля выбухаў, пацьвярджаюць, што гэта быў зроблены Расеяй тэракт.