Маці пяцярых дзяцей, якая галасавала за Лукашэнку, асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту
Суд Ленінскага раёну Менску вынес рашэньне па справе палітзьняволенай Іны Шырокай, якую абвінавацілі ва ўчыненьні злачынства паводле ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».