Камісія Сейма Латвіі падтрымала прызнанне Расеі тэрарыстычнай дзяржавай
Цяпер рэзалюцыю павінен прыняць Сейм на бліжэйшым паседжанні, якое адбудзецца 11 жніўня.
Artykuł Камісія Сейма Латвіі падтрымала прызнанне Расеі тэрарыстычнай дзяржавай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Латвіі ўхвалілі праект рэзалюцыі аб прызнанні гвалтоўных дзеянняў Расейскай Федэрацыі супраць Украіны і яе жыхароў тэрарызмам.
Пры гэтым РФ прызналі дзяржавай, якая спансуе тэрарызм. Пра гэта паведамляе тэлерадыёкампанія LSM.
Камісія Сейма па замежных справах адзначыла, што РФ мэтанакіравана нападае на ўкраінцаў, выкарыстоўваючы пакуты і запалохванні як інструмент для спроб дэмаралізаваць народ і ВСУ, паралізаваць дзеяздольнасць дзяржавы, для спроб акупаваць Украіну. Дэпутаты адзначылі, што Расея здзяйсняе гэты гвалт для дасягнення палітычных мэтаў.
Цяпер рэзалюцыю павінен прыняць Сейм на бліжэйшым паседжанні, якое адбудзецца 11 жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Камісія Сейма Латвіі падтрымала прызнанне Расеі тэрарыстычнай дзяржавай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.