Павел Латушка: Час дыктаваць павестку дня, а не толькі рэагаваць на яе
8-9 жніўня ў Вільні пройдзе канферэнцыя «Новая Беларусь», дзе збяруцца прадстаўнікі беларускай апазіцыі.
Artykuł Павел Латушка: Час дыктаваць павестку дня, а не толькі рэагаваць на яе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
„Прыйшоў час не проста прымаць рашэнні, але несці за іх рэальную адказнасць. Час дыктаваць павестку дня, а не толькі рэагаваць на яе. Час аб’ядноўвацца і пачаць працаваць разам і сістэмна – прышоў час дзеяння”, – так кажа кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка напярэдадні канферэнцыі „Новая Беларусь”, якая заўтра, 8 жніўня, пачынаецца ў Вільні.
– Сёння лічу важным не спаборнічаць у стратэгіях, а прыняць палітычнае валявое рашэнне. Напярэдадні канферэнцыі заклікаю яшчэ раз падтрымаць рашэнне Святланы Ціханоўскай ад 24 лютага аб стварэнні пераходнага кабінета, як органа нацыянальнай улады ў Рэспубліцы Беларусь. І заклікаць усе дэмакратычныя структуры, ініцыятывы, медыя і другіх актараў аб’яднацца вакол гэтага рашэння.
8-9 жніўня ў Вільні пройдзе канферэнцыя «Новая Беларусь», дзе збярэцца ўся апазіцыя, нягледзячы на раскол у яе шэрагах.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Павел Латушка: Час дыктаваць павестку дня, а не толькі рэагаваць на яе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.