Праваабаронца Аляксей Колчын: Мы імкліва рухаемся ў бок таталітарызму
Блізіцца другая гадавіна 9 жніўня – прэзідэнцкіх выбараў. Вяртаючыся ў думках да тых падзей, праваабаронца «Вясны» Аляксей Колчын кажа: «Каб я ведаў загадзя, ШТО будзе, я б падсцяліў бы саломкі»:
Artykuł Праваабаронца Аляксей Колчын: Мы імкліва рухаемся ў бок таталітарызму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Блізіцца другая гадавіна 9 жніўня – прэзідэнцкіх выбараў.
Вяртаючыся ў думках да тых падзей, праваабаронца «Вясны» Аляксей Колчын кажа: «Каб я ведаў загадзя, ШТО будзе, я б падсцяліў бы саломкі»:
– Каб я ведаў, што катастрофа з правамі чалавека набудзе такі маштаб, які ён ёсць сёння, каб мы ўсе гэта ведалі, то вядома, мы бы зусім па-іншаму рыхтаваліся да гэтых падзеяў. Усё-такі мы ўвесь час кажам, што чакалі разгрому, што чакалі ўдару па нас, па «Вясне», з іншага боку мы канешне не былі падрыхтаваныя да гэтага. Разумеючы нейкую магчымасць гэтага, мы не верылі да канца ў імавернасць такога развіцця падзеяў. Гэта тычыцца ўсяго звязанага з правамі чалавека і грамадска-палітычнай сітуацыі.
Тут маецца на ўвазе і не толькі тое, што здарылася 9 жніўня – затрыманне і збіццё – але яшчэ і тое, што да сённяшняга моманту, як усё разгарнулася да 2022 году?
– Так, найперш тое развіццё падзеяў. Тое, што было ўжо пасля гэтага грамадскага выбуху, які адбыўся падчас выбараў, падчас кампаніі. Я маю на ўвазе і фактычна «здушэнне» пратэстаў і грамадскай актыўнасці, і ўсялякім падаўленні іншадумства і гэтак далей. Тое, што мы імкліва рухаемся ў бок таталітарызму.
Цалкам гутарка ніжэй:
Таму роля праваабаронцаў застаецца важнай. «Нехта павінен увесь час адсочваць, што адбываецца, і казаць пра рэпрэсіі»–упэўнены сябра праваабарончага цэнтра «Вясна» Аляксей Колчын. А з ім паразмаўляла наша карэспандэнтка Ева Бардзілоўская.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Праваабаронца Аляксей Колчын: Мы імкліва рухаемся ў бок таталітарызму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.