Прага, Гданьск, Кракаў, Рыга, Батумі: беларусы адзначаюць Дзень годнасці
Шэсцямі, акцыямі і разнастайнымі мерапрыемствамі заўтра - 9 жніўня - беларусы адзначаюць дзень пачатку беларускіх пратэстаў у 2020 годзе - Дзень годнасці.
Artykuł Прага, Гданьск, Кракаў, Рыга, Батумі: беларусы адзначаюць Дзень годнасці pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Шэсцямі, акцыямі і разнастайнымі мерапрыемствамі заўтра – 9 жніўня – беларусы адзначаюць дзень пачатку беларускіх пратэстаў у 2020 годзе – Дзень годнасці.
Маршы годнасці пройдуць у цэнтры Тбілісі, Рыгі, Кракава, Гданьска, Батумі, Вільні, Вроцлава…
У Берліне адбудзецца імпрэза „Берлінск: іншы горад, іншае жыццё”, у межах якой „усе ахвотныя могуць падзяліцца асабістым вопытам эміграцыі праз узаемадзеянне з сучасным беларускім мастацтвам”. У праграме — паэтычныя чытанні з Дзмітрыем Строцавым, выстаўка Надзеі Саяпінай, эмбіент-сэт пекла REFRUM, паказ фільма «Palipaduazennije» Аляксандра Камарова. Беларускі мастак Аляксандр Бельскі запрашае на майстар-клас, дзе можна будзе стварыць аўтарскія прынты з выявамі твораў сучаснага мастацтва і вядомымі сімваламі свабоды і годнасці.
На паказ дакументальнага фільма “The Okrestin Sisters” (“Сёстры Акрэсціна”) Мікалая Купрыча запрашаюць у Таліне, на “Калі кветкі не маўчаць” Андрэя Куцілы – у Мюнхене, вядомы “Кураж” Аляксея Палуяна пакажуць заўтра ў Празе і Батумі.
Таксама 9 жніўня ў Варшаве адкрываецца выстава “Бела-чырвона-белыя” беларускіх мастакоў і фатографаў, у Празе ў Nova radnice – выстава “Беларусы супраць вайны ва Украіне”.
Дні годнасці распачаліся і будуць доўжыцца цягам усяго тыдня.
Artykuł Прага, Гданьск, Кракаў, Рыга, Батумі: беларусы адзначаюць Дзень годнасці pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.