У Міністэрстве абароны Беларусі расказалі, чаму падтрымалі Расею ў вайне з Украінай
Начальнік дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі Валер Равенка заявіў, што Ўкраіна пад уплывам зьнешніх сіл стварала напружанасьць у дачыненьнях зь Беларусьсю, пачынаючы з 2016 году.