Мадрыдскі „Рэал” і „Айнтрахт” разыграюць Суперкубак УЕФА
Сустрэча пройдзе на Алімпійскім стадыёне ў Хельсінкі.
Artykuł Мадрыдскі „Рэал” і „Айнтрахт” разыграюць Суперкубак УЕФА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
10 жніўня мадрыдскі „Рэал” згуляе з „Айнтрахтам” у матчы за Суперкубак УЕФА.
Сустрэча пройдзе на Алімпійскім стадыёне ў Хельсінкі і пачнецца а 22-й гадзіне па беларускім часе. „Сметанковыя” бяруць удзел у матчы ў якасці пераможцаў Лігі чэмпіёнаў, нямецкі клуб прыехаў у сталіцу Фінляндыі ў рангу трыумфатара Лігі Еўропы. „Рэал” — чатырохразовы ўладальнік Суперкубка УЕФА, апошні раз яны бралі трафей у 2017 годзе. „Айнтрахт” у падобнай сустрэчы згуляе ўпершыню.
Марыя Сакары стала першай удзельніцай 1/8 фіналу турніру ў Таронта
Грэцкая тэнісістка Марыя Сакары першай прабілася ў 1/8 фіналу турніру серыі ВТА-1000 у Таронта (Канада). У матчы другога раўнда Сакары, пасеяная пад трэцім нумарам, перамагла амерыканку Слоан Стывенс — 6:2, 4:6, 6:2.
Японская тэнісістка Наомі Осака знялася з матча першага круга на турніры ў Таронта. Прычына – траўма. Осака сустракалася эстонкай Каяй Канепі. Канепі выйграла першы сэт на тай-брэйку – 7:6 (7:4). Па ходзе партыі Осака брала медыцынскі тайм-аўт. Нягледзячы на дрэннае самаадчуванне, Осака працягнула гульню, аднак пры ліку 3:0 на карысць эстонкі знялася з матча.
ФІФА можа перанесці дату пачатку ЧС-2022 у Катары
Міжнародная федэрацыя футбола падумвае аб зменах у раскладзе ЧМ-2022 у Катары. Як паведамляюць іспанскія СМІ, не выключана, што старт турніру адбудзецца на дзень раней. Матч-адкрыццё паміж зборнымі Катара і Эквадора можа прайсці 20 лістапада, а не 21-га. Аб прычынах такога развіцця падзей пакуль не паведамляецца. Па пераносе старту турніру пройдзе галасаванне з удзелам прэзідэнта ФІФА Джані Інфантына.
„Чэлсі” амаль узгадніў з „Барсай” трансфер дэ Ёнга, але Фрэнкі не хоча пераходзіць
„Чэлсі” працуе над трансферамі хаўбека Фрэнкі дэ Ёнга. Фрэнкі па-ранейшаму не хоча зніжаць зарплату, якую атрымлівае ў „Барсе”. Лонданскі клуб лічыць, што дамовіцца з „Барсай” аб трансферы дэ Ёнга за суму крыху больш за 80 млн еўра. Гэта крыху менш, чым за яго даваў „Манчэстэр Юнайтэд”. Лонданскі клуб цісне на гульца, але ён па-ранейшаму кажа, што жадае застацца ў каталонскім клубе. Сіне-гранатавыя хочуць расстацца з Фрэнкі, каб атрымаць магчымасць падпісаць хаўбека „Манчэстэр Сіці” Бернарду Сілву. Клуб хоча накіраваць грошы ад продажу дэ Ёнга на гэтую здзелку.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Мадрыдскі „Рэал” і „Айнтрахт” разыграюць Суперкубак УЕФА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.