У Беластоку пройдзе шэраг маштабных памятных мерапрыемстваў
Якім датам яны будуць прысвечаныя, дзе і калі адбудуцца на адмысловай прэс-канфернцыі распавёў прэзідэнт Беластока – Тадэвуш Трускаляскі.
Artykuł У Беластоку пройдзе шэраг маштабных памятных мерапрыемстваў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У другой палове жніўня ў Беластоку пройдзе шэраг маштабных памятных мерапрыемстваў, якія так ці інакш звязаныя з гісторыяй горада.
Якім датам яны будуць прысвечаныя, дзе і калі адбудуцца на адмысловай прэс-канфернцыі распавёў прэзідэнт Беластока – Тадэвуш Трускаляскі.
– Хацеў бы запрасіць усіх беластачан і гасцей, якія будуць у нас у гэтыя дні, на жнівеньскі цыкл. Распачынаем Днём войска, 15 жніўня, наступны дзень – 79-ая гадавіна паўстання ў беластоцкім гета. Пасля будзе ўрачыстасць, прымеркаваная да 102-ой гадавіны Беластоцкай бітвы.
Памятныя ўрачыстасці, прысвечаныя Дню войска і гадавіне Беластоцкай бітвы, пройдуць на Рынку Касцюшкі, а 79-я гадавіна паўстання ў Беластоцкім гета будзе адзначацца ля помніка Героям гета на плошчы Таненбаўма.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку пройдзе шэраг маштабных памятных мерапрыемстваў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.