У Гомелі чарговы палітычны прысуд за каментар
Каб затрымаць абвінавачанага, зладзілі цэлую спецаперацыю.
Artykuł У Гомелі чарговы палітычны прысуд за каментар pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Гомелі чарговы палітычны прысуд за каментар. Гомельца Уладзіміра Рабчанку абвінавачвалі паводле артыкулу (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) і артыкула (знявага прадстаўніка ўлады).
Каб затрымаць Рабчанку, сілавікі зладзілі цэлую спецаперацыю: яны выклікалі на допыт старога сябра мужчыны — Станіслава Анзэля, атрымалі доступ да яго мабільнага тэлефона і такім чынам вышуквалі каментары Уладзіміра. «Я разумеў, што мяне могуць выкарыстаць як інструмент, і мне вельмі сорамна перад Валодзем», — сказаў Станіслаў у судзе.
Сам Уладзімір Рабчанка ў судзе прызнаў сваю віну. Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка пастанавіў пакараць мужчыну 2,5 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама аштрафаваў на 100 базавых велічыняў. Мабільны тэлефон Рабчанкі суддзя вырашыў канфіскаваць у даход дзяржавы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Гомелі чарговы палітычны прысуд за каментар pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.