Генпракуратура просіць прызнаць BYPOL тэрарыстамі
Пра гэта паведамілі ў ведамстве. 9 жніўня кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў.
Artykuł Генпракуратура просіць прызнаць BYPOL тэрарыстамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на прапанову старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнанні аб’яднання беларускіх сілавікоў BYPOL з структурнымі падраздзяленнямі „Сітуацыйна–аналітычны цэнтр” і „Мабілізацыйны план. Перамога”, якія ўваходзяць у яе, тэрарыстычнай арганізацыяй.
Пра гэта паведамілі ў ведамстве. 9 жніўня кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў, былы падпалкоўнік міліцыі, увайшоў у склад Пераходнага кабінету, створанага Офісам Святланы Ціханоўскай у выніку аб’яднання розных ініцыятываў. Ён адказны за аднаўленне правапарадку ў Беларусі.
У Генпракуратуры заявілі, што BYPOL нібыта збіраецца гвалтоўным чынам змяніць канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь, плануе акцыі тэрарыстычнай і экстрэмісцкай накіраванасці.
Artykuł Генпракуратура просіць прызнаць BYPOL тэрарыстамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.