«Найбольш „стараўся“ міліцыянт Павал, нават свае яго супакойвалі». Два гады таму загінуў Аляксандр Віхор, затрыманы падчас разгону пратэстаў
Вечарам 9 жніўня 2020 году 25-гадовы Аляксандр Віхор выправіўся на спатканьне з дзяўчынай. Дахаты ён так і не вярнуўся — пасьля «спатканьня» з міліцыяй. Хоць на ягоным целе экспэрты зафіксавалі шматлікія пашкоджаньні, афіцыйная вэрсія сьледчых — «вострае парушэньне сардэчнага рытму».