Анджэй Дуда падзякаваў польскім жаўнерам за абарону мяжы з Беларуссю
Польшча адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Войска Польскага. Дата прымеркаваная да перамогі над бальшавікамі ў Варшаўскай бітве ў 1920 годзе.
Artykuł Анджэй Дуда падзякаваў польскім жаўнерам за абарону мяжы з Беларуссю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Польшчы сёння дзяржаўнае свята Дзень Войска Польскага. Дата прымеркаваная да перамогі над бальшавікамі ў Варшаўскай бітве ў 1920 годзе, якая стала вырашальнай для незалежнасці Польшчы і сарвала планы Леніна пашырыць камунізм на Заходнюю Еўропу.
Падчас галоўных урачыстасцяў на плошчы Пілсудскага ў Варшаве прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў сваёй прамове сярод іншага падзякаваў жаўнерам за абарону мяжы з Беларуссю падчас міграцыйнага крызісу.
Анджэй Дуда адзначыў, што летась Польшча апынулася не толькі пад міграцыйнай пагрозай, але пад пагрозай “гібрыднай атакі, якую здзяйсняе рэжым Беларусі, безумоўна, у супрацы з Масквой».
Фота: Telegraf-ЕРА
Artykuł Анджэй Дуда падзякаваў польскім жаўнерам за абарону мяжы з Беларуссю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.