Іран заявіў, што Салман Рушдзі сам вінаваты ў замаху на сябе
![Іран заявіў, што Салман Рушдзі сам вінаваты ў замаху на сябе](https://gdb.rferl.org/013e0000-0aff-0242-042f-08da7c7ae73e_w800_h450.jpg)
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Ірану Насэр Канані ўпершыню выступіў з заявай наконт замаху на пісьменьніка Салмана Рушдзі. Ён катэгарычна адхіліў любыя абвінавачаньні ў датычнасьці Ірану да нападу на пісьменьніка, сказаўшы, што іранскія ўлады даведаліся пра яго толькі з заходніх СМІ.