Заблакаваны сайт «Народнай Волі»
Рэдакцыя робіць усё магчымае для вырашэння праблемы і падкрэслівае, што прадаўжае знаходзіцца ў Беларусі і прытрымлівацца заканадаўства.
Artykuł Заблакаваны сайт «Народнай Волі» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беларусі па рашэнні Міністэрства інфармацыі заблакавалі сайт газеты „Народная Воля”.
«Будзем спадзявацца, што часова. Але на сённяшні момант інтэрнет-рэсурс не адкрываецца ні з Беларусі, ні з-за мяжы. Блакаванне настолькі глыбокае, што ў нас няма доступу нават да адмінкі сайта, каб выправіць тыя недахопы, на якія звярнула нашу ўвагу Міністэрства інфармацыі», – заяўляе рэдакцыя выдання.
Рэдакцыя робіць усё магчымае для вырашэння праблемы і падкрэслівае, што прадаўжае знаходзіцца ў Беларусі і прытрымлівацца заканадаўства.
Нагадаем, пасля выбараў 2020-га года Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць „Народную Волю”, а „Белпошта” выключыла выданне з падпіснога каталога. У 2021 годзе выданне адмовіліся друкаваць і расейскія друкарні.
Artykuł Заблакаваны сайт «Народнай Волі» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.