Гістарычны клуб «Beer&History» ў Беластоку абмяркуе жыццё ў Заходняй Беларусі
Як там было — у Заходняй Беларусі ў міжваенны час? Хочаце ведаць — прыходзьце 17 жніўня на сустрэчу гістарычнага клуба «Beer&History».
Дата: 17 жніўня. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: паб Beer4U, ul. Legionowa 14/16 lok. 2, Беласток
Гісторык Дар’я Палынская распавядзе пра паўсядзённасць мястэчкаў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд: што змянялася, што адбывалася, як гэта захавалася на фатаздымках — і многае іншае.
Вы даведаецеся:
У чым гістарычная асаблівасць тэрыторыі «Заходняй Беларусі»?
Што такое гісторыя паўсядзённасці?
Чаму было шмат казіно і дамоў публічных?
На якой мове размаўлялі жыхары краю?
Уваход вольны.
Artykuł Гістарычны клуб «Beer&History» ў Беластоку абмяркуе жыццё ў Заходняй Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.