Актывісты з грузінскай «Дроа» пабачылі кіно пра пратэсты 2020-га
Апроч самога кінапрагляду на сустрэчы таксама былі агучаныя персанальныя гісторыя беларусаў, што патрапілі пад рэпрэсіі ў 2020-м годзе.
Artykuł Актывісты з грузінскай «Дроа» пабачылі кіно пра пратэсты 2020-га pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Грузінскія актывісты, што ўваходзяць у апазіцыйную партыю «Дроа» ў Батумі пабачылі кіно пра пратэсты ў Беларусі. Фільм «МЫ НЕ ЗНАЛИ ДРУГ ДРУГА ДО ЭТОГО ЛЕТА» грузінам паказалі актывісты з беларускай дыяспары ў Аджарыі.
Пра актуальнасць гэтага фільма распавядае кіраўнік грамадскага аб´яднання «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» Раман Кісляк:
– Мы дасёння знаходзімся ў такой незавершанай ревалюцыі, грамадзянскім супрацьстаянні з уладамі. Улады па-ранейшаму рэпрэсуюць грамадзян – спрабуюць затрымаць, арыштаваць, падвергнуць крымінальнаму пераследу, жорсткаму абыходжанню, нават катаванням у турмах, калоніях. Таму мы павінны самі пра гэта помніць, павінны пра гэта гаварыць у тых краінах, дзе знаходзімся, у нашым выпадку – у Грузіі. Расказваць, як адбываліся гэтыя падзеі.
Прадстаўніца партыі «Дроа» Марыйка Мікіашвілі ўпэўнена, што грузінам цікавая сучасная беларуская гісторыя:
– Мы проста хочам, каб больш людзей, нават у сацсетках, даведвалася, што такія мерапрыемствы праходзяць, каб Беларусь увесь час гучала. А цікавасць, мы думаем, будзе расці. І нават калі не многа людзей было на самім паказе, мы думаем, што яны будуць камунікаваць са сваімі сябрамі, паднімаць беларускае пытанне, згадваць Беларусь – што з’яўляецца нашай першай мэтай.
Апроч самога кінапрагляду на сустрэчы таксама былі агучаныя персанальныя гісторыя беларусаў, што патрапілі пад рэпрэсіі ў 2020-м годзе.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Актывісты з грузінскай «Дроа» пабачылі кіно пра пратэсты 2020-га pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.