Ад абстрэлаў у Харкаве загінулі 8 чалавек. У Мінабароны Расеі пацьвердзілі нанясеньне ўдараў
Расейскія вайскоўцы зь вечара абстралялі тры раёны Харкава, паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў. Паводле афіцыйных дадзеных, два ўдары трапілі ў інтэрнаты.