У час вучэнняў на палігоне Лепельскі два снарады ўпалі ў возера і балота
Гэта здарылася ў час кантрольных заняткаў па стральбе артылерыі. Снарады ўпалі ў возера і балота з-за рыкашэту. "Яны знаходзяцца ў межах бяспечнай адлегласці ад бліжэйшых населеных пунктаў", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.