У клубе Beer&History гаварылі пра міжваеннае жыццё беларускага мястэчка
У Беластоку прайшло чарговае паседжанне гістарычнага клуба Beer&History. Гэтым разам тэмай вечарыны было паўсядзённае жыццё ў заходне-беларускім мястэчку ў міжваенны перыяд.
Artykuł У клубе Beer&History гаварылі пра міжваеннае жыццё беларускага мястэчка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беластоку прайшло чарговае паседжанне гістарычнага клуба Beer&History. Гэтым разам тэмай вечарыны было паўсядзённае жыццё ў заходне-беларускім мястэчку ў міжваенны перыяд.
Вядучая імпрэзы – гісторык Дарья Палынская асвятляла тэму на прыкладзе свайго роднага мястэчка Краснае, што на Маладэчаншчыне, якое ў 1921 – 1939 гадах было памежным населеным пунктам на польска-савецкай мяжы.
– У школьных падручніках ёсць вялікі мінус – яны шмат пішуць пра Усходнюю Беларусь, БССР, а Заходняй Беларусі прысвечаны адзін раздзел супраць трох бэсссэраўскіх. Гэта тэма, якая нікому не патрэбная. Наколькі ў нас шырока згадваецца Вялікая Айчынная вайна, настолькі ў нас нічога не ведаюць пра Заходнюю Беларусь, яе не даследуюць.
Клуб аматараў гісторыі Beer&History збіраецца ў Беластоку што тыдзень. Наступным яго госцем будзе – пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У клубе Beer&History гаварылі пра міжваеннае жыццё беларускага мястэчка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.