25 – 28 жніўня ў Беластоку пройдзе фестываль «Усход культуры/Другое вымярэнне»
Традыцыйна аналагічныя фестывалі цягам лета ўжо прайшлі ў іншых гарадах усходняй Польшчы – Жэшуве і Любліне.
Artykuł 25 – 28 жніўня ў Беластоку пройдзе фестываль «Усход культуры/Другое вымярэнне» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
З 25 па 28 жніўня ў Беластоку пройдзе міжкультурны фестываль «Усход культуры/Другое вымярэнне». Сталіца Падляшша прыме яго ў 10 раз.
Традыцыйна аналагічныя фестывалі цягам лета ўжо прайшлі ў іншых гарадах усходняй Польшчы – Жэшуве і Любліне.
Расказвае намеснік прэзідэнта Беластока – Рафал Рудніцкі:
– Фестываль арганізаваны супольна з Цэнтрам культуры і самакіраваннямі гэтых гарадоў. Фестываль мае на мэце прытрымлівацца ідэі „Усходняга партнёрства”. Залежыць нам на тым, каб гэта быў такі фестываль, які стаў бы брамай на Захад для тых краін, якія належаць да „Усходняга партнёрства”, каб яны маглі паказацца тут, у Польшчы, і потым трапіць далей у Еўропу.
Фестываль «Усход культуры/Другое вымярэнне» ў Беластоку – гэта больш двух дзясяткаў разнастайных мерапрыемстваў ад шпацыраў і кінапаказаў, да выстаў і музычных канцэртаў, якія прадстаўляюць сабою мульцікультурнае і шматнацыянальнае Падляшша.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 25 – 28 жніўня ў Беластоку пройдзе фестываль «Усход культуры/Другое вымярэнне» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.