Анонс перадачы „Мы бачым”: Думаў, што нашая ўлада больш адэкватная
Вынікі пратэстаў 2020 сумныя і вельмі розныя, гавораць людзі.
Artykuł Анонс перадачы „Мы бачым”: Думаў, што нашая ўлада больш адэкватная pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Параза ў Беларусі рэвалюцыі 2020 года прывяла да вельмі трагічных вынікаў. Да гэтага часу тэрор дыктатуры не спыняецца, невядомая колькасць забітых, пакалечаных і пакінуўшых краіну. Тысячы без віны кінуты ў турмы і пакараны вялізнымі тэрмінамі. Два гады людзі залечвалі псіхалагічныя траўмы, цяпер пачалі аналізаваць сітуацыю 2020 і да цяперашняга часу. Вынікі аналізу сумныя і вельмі розныя, гавораць людзі:
– Усе супраць. Увесь народ выйшаў. Здарылася тое, што здарылася.
– Я не верыў, што Лукашэнка так проста аддасць уладу. Але думаў, што нашая ўлада ўсё ж больш адэкватная, больш гуманная. Аказалася так, як ёсць.
– Сёння можна задаць пытанне: чаму не былі пастаўлены канкрэтныя мэты да грамадзян, якія збіраліся на акцыі пратэсту, каб прымусіць уладу да зыходу?
Больш пра гэта мы пачуем ў публіцыстычнай перадачы «Мы бачым», якая прагучыць сёння, 19 жніўня, у 21.30 па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Анонс перадачы „Мы бачым”: Думаў, што нашая ўлада больш адэкватная pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.