Зачыстка вулічных музыкаў на вуліцы Зыбіцкай у Менску
Гурты затрымалі без папярэджання і адвезлі ў РУУС.
Artykuł Зачыстка вулічных музыкаў на вуліцы Зыбіцкай у Менску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Новая аблава на вулічных музыкаў у Менску. На вуліцы Зыбіцкай АМАП затрымаў удзельнікаў адразу некалькіх музычных гуртоў, якія ніякіх песень «пра палітыку» не выконвалі, паведаміў рэдакцыі выданя «Зеркало» чытач. Гурты затрымалі без папярэджання і адвезлі ў РУУС.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/08/Best-Sound-Band.jpg)
Адзін з калектываў — кавер-гурт Best Sound Band, які граў на вуліцы са сваёй апаратурай. Знаёмая музыкаў пацвердзіла інфармацыю аб затрыманні. Пры гэтым яна ўдакладніла, што іх «адпусцілі, пратрымаўшы некалькі гадзін у аддзяленні». «Ні пратаколаў, ні папярэджанняў прад’яўлена не было», — распавяла яна.
У верасні 2020 года музыкаў Best Sound Band ужо затрымлівала міліцыя. Тады музыкаў пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі нібыта за ўдзел у мітынгу каля філармоніі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Зачыстка вулічных музыкаў на вуліцы Зыбіцкай у Менску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.