Архітэктару Аляксею Парэцкаму прысудзілі тры гады калоніі і ўнеслі ў „тэрарыстычны” спіс
Прычынай для крымінальнага пераследу сталі апублікаваныя Парэцкім паведамленні ў Інтэрнэце.
Artykuł Архітэктару Аляксею Парэцкаму прысудзілі тры гады калоніі і ўнеслі ў „тэрарыстычны” спіс pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
25 ліпеня Магілеўскі абласны суд абвясціў прысуд мясцоваму жыхару, архітэктару Аляксею Парэцкаму — пра гэта паведамляе MAYDAY.TEAM.
Суддзя Алена Картавенка прызнала 40-гадовага мужчыну вінаватым у паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367 КК РБ), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 КК РБ). Прычынай для крымінальнага пераследу сталі апублікаваныя Парэцкім паведамленні ў Інтэрнэце. У сукупнасці, мужчыну было прызначанае пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сам Парэцкі да суда знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе і ўжо ў зале суда яго заключылі пад варту. Вядома, што ў мужчыны маецца 3-я група інваліднасці.
13 чэрвеня Камітэт дзяржаўнай бяспекі з невядомых прычын уключыў Аляксея Парэцкага ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да “тэрарыстычнай дзейнасці”.
Аляксей Парэцкі – архітэктар, адукацыю атрымаў ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце. Таксама скончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт імя М. В. Ламаносава, факультэт гісторыі Усходняй Еўропы. Быў удзельнікам рэаліці-шоў „Бітва дызайнераў” на канале ТНТ.
Artykuł Архітэктару Аляксею Парэцкаму прысудзілі тры гады калоніі і ўнеслі ў „тэрарыстычны” спіс pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.