Гістарычны клуб Beer&History запрашае на сустрэчу з Уладзімірам Арловым
Сустрэча адбудзецца традыцыйна ў пабе Beer4U па адрасе ul. Legionowa 14/16 lok.2. Пачатак а 19-й гадзіне.
Artykuł Гістарычны клуб Beer&History запрашае на сустрэчу з Уладзімірам Арловым pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Нягледзячы на жнівеньскую спёку беластоцкі гістарычны клуб Beer&History працягвае штосераду свае мерапрыемствы. Гэтым разам арганізатары запрашаюць на сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Арловым.
На сустрэчы наведнікі пачуюць легендарнае эсэ „Незалежнасць – гэта…”, перакладзенае на 30 моў. Можна будзе купіць новую кнігу аўтара «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань”, якая выйшла па-беларуску і па-польску.
Кажа Уладзімір Арлоў:
– Вельмі рады, што ёсць людзі, для якіх і ў гэтай новай эпосе, новым часе, калі побач ідзе вайна, усё ж такі застаецца месца для культуры, для літаратуры, для такіх як бы матэрый не матэрыяльных, але якія вельмі істотныя ў жыцці і якія робяць людзей больш трывалымі і больш моцнымі ў часы цяжкіх нацыянальных выпрабаванняў.
Сустрэча адбудзецца традыцыйна ў пабе Beer4U па адрасе ul. Legionowa 14/16 lok.2. Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Гістарычны клуб Beer&History запрашае на сустрэчу з Уладзімірам Арловым pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.