Узарвалі дачку ідэолага расейскага імперыялізму Дугіна
Знаёмыя сям'і пішуць, што ў машыне павінен быў ехаць і сам Дугін.
Artykuł Узарвалі дачку ідэолага расейскага імперыялізму Дугіна pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Падмаскоўі ўзарвалі джып Дар’і Дугінай — дачкі Аляксандра Дугіна, філосафа-неанацыста, ідэолага расейскага імперыялізму. Знаёмыя сям’і пішуць, што ў машыне павінен быў ехаць і сам Дугін. Па папярэдніх звестках, дзяўчына загінула на месцы. Але афіцыйнага пацвярджэння няма.
Дар’я Дугіна разам з бацькам выступала на патрыятычным фестывалі „Традыцыя” у падмаскоўнай сядзібе Захарава. Выбух у Land Cruiser Prado адбыўся на Мажайскім шасэ падчас руху. Меркавана Дугін павінен быў ехаць на гэтай машыне, але сеў у іншую.
Аляксандра Дугіна лічаць ідэолагам так званага „расейскага міру”. Ён унесены ў санкцыйныя спісы Еўразвязу, ЗША і Канады.
Дар’я Дугіна займалася журналістыкай, філасофіяй і паліталогіяй, сёлета ў ліпені была ўключана ў санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі.
Artykuł Узарвалі дачку ідэолага расейскага імперыялізму Дугіна pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.