Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

На рэнавацыю помніка Францішку Аляхновічу сабралі каля 2 тысяч еўра

Сродкі будуць збіраць да 1 кастрычніка, а пакуль на магіле славутага беларуса стаіць часовы крыж. Таварыства беларускай культуры ў Літве праводзіць збор сродкаў на рэнавацыю помніка Францішку Аляхновічу на віленскіх могілках Росы. Напярэдадні на аб’яўленыя рахункі прыйшло ахвяраванне ў 1000 еўра, а агульная сума збору дасягнула 1850 еўра.

Усяго арганізатары хочуць сабраць 6500 еўра. Грошы пойдуць на аднаўленне і ўсталяванне помніка на сімвалічнай магіле. Над рэнавацыяй працуе літоўскі мастак Айдас Рыціс Васіляўскас.

Усталяваць адноўлены помнік плануюць у кастрычніку або лістападзе сёлета.

У 1989 годзе драматурга Францішка Аляхновіча сімвалічна перапахавалі ў Вільні з былых Кальвінісцкіх могілак на могілкі Росы. На кенатафе — сімвалічнай магіле — была пастаўленая часовая, зробленая з пластыку мадэль помніка аўтарства скульптара Эдуарда Падбярэскага.

Францішак Аляхновіч — адзін з пачынальнікаў беларускага прафесійнага тэатра, вязень ГУЛАГа, жахі якога першы ў гісторыі апісаў у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «У капцюрох ГПУ». У часе нямецкай акупацыі быў рэдактарам газэты «Biełaruski hołas» (Вільня), забіты ў 1944 годзе. Паводле розных версій, гэта маглі зрабіць і савецкія партызаны, і байцы польскай Арміі Краёвай, і немцы. Аляхновіч быў пахаваны на Кальвінісцкіх могілках у Вільні, якія за савецкім часам былі ліквідаваныя.

Кожны ахвотны можа пералічыць сродкі на рахунак Таварыства беларускай культуры (з краін ЕС, ЗША і Канады):

Назва: Gudų kultūros draugija Lietuvoje
SWIFT: CBVILT2XXXX
Bank code: 70440
IBAN: LT34 7044 0600 0028 9613
Пазнака: donation for monument.

Ахвяраванні з любых краін можна рабіць на адрас моладзевай асацыяцыі «StudAlliance»:

Праз Stripe па спасылцы (аплата карткай).
Праз BYSOL па спасылцы (аплата карткай).
Перадаць сродкі іншым чынам? Пішыце на пошту info.studalliance@gmail.com.

Радыё Свабода”

Artykuł На рэнавацыю помніка Францішку Аляхновічу сабралі каля 2 тысяч еўра pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *