У верасьні ў Літву прыбудуць першыя падразьдзяленьні нямецкай брыгады NATO
Бундэсвэр будзе камандаваць брыгадай NATO ў Літве колькасьцю ад 3000 да 5000 вайскоўцаў. Першыя салдаты прыбудуць у Літву 8 верасьня, заявіў міністар абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.