Уладзімір Арлоў расказаў пра свае польскія кнігі
Упершыню польскамоўная кніга Арлова выйшла ў 2000 годзе ў Беластоку і называлася Requiem dla piły motorowej.
Artykuł Уладзімір Арлоў расказаў пра свае польскія кнігі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У беларускіх пісьменнікаў, якія былі вымушаныя выехаць за межы радзімы, пачалі выходзіць кнігі па-беларуску ў Польшчы. Сярод першых – выйшаў раман Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном», які выдаў Фонд «Камунікат». І вось Фонд падрыхтаваў для беларускіх чытачоў у Польшчы новы падарунак – гэта кніга Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы», якая ўключае ў сябе таксама раннія апавяданні пісьменніка і «Сібірскую аповесць».
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/04/IMG_6945-1600x1200-1.jpg)
Кнігі Уладзіміра Арлова і раней выходзілі ў Польшчы, але або выключна па-польску, або дзвюхмоўныя. Упершыню польскамоўная кніга Арлова выйшла ў 2000 годзе ў Беластоку і называлася Requiem dla piły motorowej. Выдалі яе беларусы Беласточчыны. Пра іншыя свае польскія кнігі кажа сам аўтар:
– Потым у Вроцлаве выйшаў “Каханак і высакосці”, у Гданьску выйшаў мой том паэзіі “Паром праз Ла-Манш” у перакладзе выдатнага перакладчыка Адама Паморскага. І за гэтую кнігу я атрымаў самую значную, самую важкую, можа быць, у маім жыцці прэмію Гданьскай мэрыі “Еўрапейскі паэт вальносці”. Потым выйшла кніга маіх баладаў “Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань”.
Прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова абылася сёння, 24 жніўня, на пасяджэнні гістарычнага клуба Beer&History, якія традыцыйна праходзяць у беластоцкім пабе Beer4U па адрасе ul. Legionowa 14/16 lok.2.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Уладзімір Арлоў расказаў пра свае польскія кнігі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.