Ганна Сола і Ірына Лешчанка прапусцяць сезон
Ганна Сола - бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2021 года ў спрынце. Ірына Лешчанка - алімпійская чэмпіёнка 2018 года ў эстафеце.
Artykuł Ганна Сола і Ірына Лешчанка прапусцяць сезон pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Як паведаміў старшы трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Алег Рыжанкоў, беларускія біятланісткі Ганна Сола і Ірына Лешчанка сышлі ў дэкрэтны адпачынак. Спартоўкі прапусцяць сезон, які мае адбыцца. Ганна Сола – бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2021 года ў спрынце. Ірына Лешчанка – алімпійская чэмпіёнка 2018 года ў эстафеце. Нагадаем, Сола – адзіная ў зборнай Беларусі па біятлоне не стала падпісваць праўладны ліст спартоўцаў.
Андрэй Клімовіч падпісаў кантракт з аўтсайдэрам расейскай першай лігі
Беларускі экс-галкіпер „Арэнбурга” і „Кубані” Андрэй Клімовіч падпісаў гадавы кантракт з „Волгай” з Ульянаўска. З адным ачком пасля шасці тураў „Волга” займае апошняе месца ў турнірнай табліцы расейскай першай лігі (Д2).
Як паведамляе тэлеграм-канал «Вуха», «Каньяспор» зацікаўлены ў набыцці беларускага галкіпера БАТЭ Андрэя Кудраўца. «Кіраўніцтва турэцкага клуба засталося пад уражаннем ад гульні 18-гадовага брамніка ў матчах Лігі канферэнцый паміж двума клубамі. Туркі зрабілі прапанову «жоўта-сінім» аб трансферы, ідзе перамоўны працэс», – гаворыцца ў паведамленні. БАТЭ і „Каньяспор” сустракаліся ў другім кваліфікацыйным раундзе Лігі канферэнцый. Барысаўчане саступілі па суме дзвюх сустрэч з лікам 0:5. Пасля трох тураў чэмпіянату Турцыі „Каньяспор” размяшчаецца на дзясятым месцы.
Медаль першай сучаснай Алімпіяды 1896 года плануюць прадаць на аўкцыёне
Медаль першых сучасных Алімпійскіх гульняў у Афінах у 1896 года могуць прадаць на аўкцыёне. Гэтая бронзавая ўзнагарода перадавалася з пакалення ў пакаленне. Цяперашняя ўладальніца натыкнулася на медаль падчас уборкі ў сваім доме ў Шропшыры (Вялікабрытанія). На Гульнях-1896 медаль уручылі чалавеку, які заняў другое месца (сучасная сістэма з золатам, срэбрам і бронзай з’явілася ў 1904-м). Каму менавіта – невядома. На аверсе намаляваны бог Зеўс, на рэверсе — надпіс на грэчаскай мове „першыя міжнародныя Алімпійскія гульні, Афіны-1896”. Спецыялісты ацанілі прадмет у суму ад 20 да 25 тысяч фунтаў стэрлінгаў, паведамляе Daily Mail.
Ілля Івашка прабіўся ў 1/8 фіналу турніру АТП-250 ва Уінстан-Сейлеме
Беларус Ілля Івашка (51-ы нумар рэйтынгу АТП) выйшаў у 1/8 фіналу турніру АТП-250 у амерыканскім Уінстан-Сейлеме. У матчы 1/16 фіналу наш суайчыннік абыграў прадстаўніка Германіі Петэра Гайоўчыка — 6:4, 6:2.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ганна Сола і Ірына Лешчанка прапусцяць сезон pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.