Косава і Сербія дасягнулі дамоўленасці аб адмове ад выдачы дакументаў на ўезд-выезд для грамадзян дзвюх краін
Са слоў прэм’ер-міністра Косава вынікае, што ў косаўскім урадзе не надта задаволеныя цяперашнімі ўмовамі.
Artykuł Косава і Сербія дасягнулі дамоўленасці аб адмове ад выдачы дакументаў на ўезд-выезд для грамадзян дзвюх краін pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прэм’ер-міністр Косава Альбін Курці заявіў, што яго часткова прызнаная дзяржава зацікаўлена ў дасягненні пагаднення з Сербіяй. Але пакуль не будзе дасягнута пагадненне, якое, па словах Курці, будзе міжнародным, «юрыдычна абавязковым», у Косаве будзе дзейнічаць поўная ўзаемнасць, якая, па яго словах, будзе ўсталёўвацца «паступова».
Са словаў Курці вынікае, што ў косаўскім урадзе не надта задаволеныя цяперашнімі ўмовамі. Пагадненне азначае, што грамадзяне Сербіі і Косава змогуць перасякаць мяжу са сваімі пасведчаннямі асобы без неабходнасці дадатковага дакументу на ўезд-выезд. Сербія стасавала такую практыку 11 гадоў, а Косава выдала такія дакументы за некалькі гадзін 1 жніўня.
Artykuł Косава і Сербія дасягнулі дамоўленасці аб адмове ад выдачы дакументаў на ўезд-выезд для грамадзян дзвюх краін pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.