Жыхара Асіповічаў асудзілі па „справе Зельцэра” да трох гадоў калоніі
Мужчыну ў закрытым рэжыме асудзілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), абраза Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368) і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1).
Artykuł Жыхара Асіповічаў асудзілі па „справе Зельцэра” да трох гадоў калоніі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Суд Асіповіцкага раёна 29 жніўня асудзіў па „справе Зельцэра” палітзняволенага мясцовага жыхара Мікалая Галаўкова да трох гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 3400 рублёў, піша MAYDAY.TEAM.
Мужчыну ў закрытым рэжыме асудзілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), абраза Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368) і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1). Справу разглядала суддзя Таццяна Сакратарова.
Вядома, што ў эпізодзе пра „абразу прадстаўніка ўлады” гаворка ідзе пра інцыдэнт, звязаны са смерцю Андрэя Зельцэра, які выстрэліў у супрацоўніка КДБ. Згодна з інфармацыяй MAYDAY TEAM, дзяржаўная абвінаваўца запатрабавала для Галаўкова чатыры гады пазбаўлення волі і штраф у 6400 рублёў, аднак суддзя Сакратарова абмежавалася трыма гадамі зняволення і штрафам у 3200 рублёў.
Пад вартай Галаўкоў утрымліваецца ўжо 11 месяцаў — з 30 верасня мінулага года.
Падтрымайце палітвязня па адрасе:
СІЗА-5, 213826, г. Бабруйск, 1-шы Пераезны завулак, 10, Мікалай Мікалаевіч Галаўкоў
Artykuł Жыхара Асіповічаў асудзілі па „справе Зельцэра” да трох гадоў калоніі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.