Андрэй Кудравец і Арцём Шуманскі – у топ-250 самых перспектыўных гульцоў свету па версіі CIES
Кудравец у вышэйшай лізе-2022 прапусціў дзесяць мячоў у 14 матчах, у васьмі сустрэчах ён згуляў "на нуль". Шуманскі выходзіў на поле ў 13 гульнях, забіў тры мячы і аддаў адну галявую перадачу.
Artykuł Андрэй Кудравец і Арцём Шуманскі – у топ-250 самых перспектыўных гульцоў свету па версіі CIES pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускі брамнік БАТЭ Андрэй Кудравец (2003) і форвард барысаўчан Арцём Шуманскі (2004) уключаны ў топ-250 самых перспектыўных гульцоў свету па версіі даследчага інстытута CIES. Кудравец у вышэйшай лізе-2022 прапусціў дзесяць мячоў у 14 матчах, у васьмі сустрэчах ён згуляў „на нуль”. Шуманскі выходзіў на поле ў 13 гульнях, забіў тры мячы і аддаў адну галявую перадачу.
Зборная Украіны захавае ранейшыя квоты ў Кубку свету, нягледзячы на пропуск заключнай часткі сезона
Зборная Украіны захавае ранейшыя квоты ў Кубку свету па біятлоне, нягледзячы на пропуск этапаў у канцоўцы мінулага сезона і страту месцаў у Кубку нацый. Пра гэта паведаміў дырэктар ІБУ па спорце і мерапрыемствах Даніэль Бем. Украінскія біятланісты былі вымушаны прапусціць заключныя этапы Кубка свету з-за нападзення на краіну Расеі.
Максім Валадзько афіцыйна падпісаў кантракт з клубам „Санта-Калома” з Андоры
Беларускі абаронца Максім Валадзько (1992) падпісаў кантракт з клубам „Санта-Калома” з Андоры. Пагадненне разлічана на адзін год, паведамляе агент гульца Дзмітрый Хлебасолаў. „Санта-Калома” ў мінулым сезоне заваявала серабро чэмпіянату Андоры. Камандай кіруе расейскі спецыяліст Дзмітрый Чэрышаў. Валадзько ў ліпені пакінуў БАТЭ.
Эдынсан Кавані стане гульцом „Валенсіі”
Уругвайскі нападнік Эдынсан Кавані стане гульцом „Валенсіі”. Бакі ўжо ўзгаднілі кантракт на два гады. Раней падпісанне Кавані таксама не выключыў трэнер „Вільярэала” Унаі Эмеры, які заявіў, што Эдынсан хоча пагуляць у чэмпіянаце Іспаніі. Апошнім клубам Кавані быў англійскі „Манчэстэр Юнайтэд”, кантракт з якім у Эдынсана скончыўся 30 чэрвеня 2022 года і не быў працягнуты.
Кудзеліч выйграла паўмарафон у Алматы ў катэгорыі Elite
Беларуская лёгкаатлетка Святлана Кудзеліч заняла першае месца на паўмарафоне Young Runner Half Marathon 2022 у казахстанскім Алматы. Спаборніцтвы прайшлі 28 жніўня. Кудзеліч стала найлепшай у катэгорыі Elite. Бліжэйшая праследавацелька адстала ад беларускай на 7 хвілін. Кудзеліч з’яўляецца падпісанткай ліста за сумленныя выбары, а таксама антываеннай дэкларацыі Беларускага фонду спартовай салідарнасці. 17 верасня 2021 года Святлана Кудзеліч упершыню стала маці.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Андрэй Кудравец і Арцём Шуманскі – у топ-250 самых перспектыўных гульцоў свету па версіі CIES pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.