Агурбаш выступіла ў Бураціі на канцэрце, дзе ганаровым госьцем была маці «Героя Расеі», які ваяваў ва Ўкраіне
Беларуская сьпявачка Анжаліка Агурбаш, якая шмат гадоў жыве ў Маскве і мае расейскае грамадзянства, выступіла ў мясцовасьці Агінскі ў Бураціі на канцэрце з нагоды 85-годзьдзя савецкага сьпевака Іосіфа Кабзона, які быў дэпутатам Дзярждумы ад гэтага рэгіёну Расеі.