«Гляджу на фота і дзіву даюся, як мяняецца сын». Што піша з-за кратаў журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык
Прафэсійны рэдактар Андрэй Кузьнечык з-за кратаў дае парады, як правільна чытаць навіны, крытыкуе мэдыя, якія выпісвае, за няпоўную інфармацыю. А яшчэ ён вельмі радуецца посьпехам сваіх дзетак – 8-гадовай Яніны і 3-гадовага Мацьвея. І марыць, што найперш зробіць, калі выйдзе на волю.