Абвешчаны тэрміновы збор грошай у падтрымку Дзяніса Івашына
Закрыты судовы працэс над журналістам пачаўся 15 жніўня ў будынку Гарадзенскага абласнога суда.
Artykuł Абвешчаны тэрміновы збор грошай у падтрымку Дзяніса Івашына pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Кіраўнік Фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак абвясціў тэрміновы збор грошай у падтрымку палітвязня, журналіста Дзяніса Івашына і ягонай сям’і. Пра гэта ён напісаў у Telegram.
Дзяніс Івашын — журналіст-расследвальнік. Яго затрымалі пасля публікацыі чарговай часткі расследавання пра былых „беркутаўцаў”, якія працавалі ў менскім АМАПе. Ён супрацоўнічаў як валанцёр з камандай расследвальнікаў InformNapalm, якая пісала пра ўплыў Расеі на Беларусь, Сірыю, Украіну і іншыя краіны. Таксама Івашын працаваў у газеце «Новы Час».
Дзяніса Івашына цяпер судзяць у Гародні. Закрыты судовы працэс над Івашыным пачаўся 15 жніўня ў будынку Гарадзенскага абласнога суда.
Artykuł Абвешчаны тэрміновы збор грошай у падтрымку Дзяніса Івашына pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.