Сваякі Аўтуховіча сабралі грошы на адваката за два дні
Агулам было сабрана больш за 8000 еўра.
Artykuł Сваякі Аўтуховіча сабралі грошы на адваката за два дні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Дачка Мікалая Аўтуховіча паведаміла, што за два дні неабыякавыя людзі сабралі патрэбныя грошы, каб аплаціць працу адвакатаў яе бацькі на найбліжэйшы час. Агулам было сабрана больш за 8000 еўра.
Мікалая Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей затрымалі 1 снежня 2020 года.
Улады абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая нібыта дзейнічала на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці і падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. Мікалая абвінавачваюць адразу паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Artykuł Сваякі Аўтуховіча сабралі грошы на адваката за два дні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.