Супрацоўнік ДАІ забіў 37-гадовага слонімца
Слонімскі РАУС імкнецца скрыць факт забойства.
Artykuł Супрацоўнік ДАІ забіў 37-гадовага слонімца pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Увесь Слонім гудзе ад размоў пра смерць 37-гадовага слонімца Ільі Машыцкага ў якога засталіся дзве непаўнагадовыя дачкі.
А здарэнне адбылося на днях каля крамы “Алмі” на праспекце Незалежнасці ў Слоніме. Увесь факт здарэння зафіксавала відэакамера. На камеры бачна было, як Ілья падыйшоў да аўтамабіля, які знаходзіўся каля крамы, і нешта запытаў. З машыны выскачыў чалавек і стукнуў Ілью ў твар. Мужчына ўпаў. Хуткая медыцынская дапамога яго выратаваць не змагла, праз пару гадзін слонімец памёр.
У забойстве падазраецца супрацоўнік Слонімскага ДАІ, якога спачатку затрымалі, а потым выпусцілі пад распіску аб нявыяздзе. Слонімскі РАУС імкнецца скрыць факт забойства. Тым больш, што інспектар ДАІ ў мінулым здаў “сваё майстэрства на крапавы бярэт” і прымяніў свае веды не па прызначэнні. Зафіксаваны момант на відэа цяпер імкнуцца схаваць. Але больш падрабязна, хочацца ў гэта верыць, разбяруцца следчыя органы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Супрацоўнік ДАІ забіў 37-гадовага слонімца pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.