Беларусы выйгралі тры залатыя медалі на маладзёжным чэмпіянаце свету па шашках
Спаборніцтвы праводзіліся ў шасці ўзроставых групах асобна сярод юнакоў і дзяўчат у трох дысцыплінах: класічная, хуткая і маланкавая гулня. Двухразовай чэмпіёнкай свету ў катэгорыі да 20 гадоў стала беларуска Марыя Часнакова.