Першая беларуская онлайн школа ва Украіне: новы навучальны год
Набор у анлайн-школу яшчэ не завершаны. На кожным з этапаў можна далучыцца да навучання пры прадастаўленні неабходнага пакету дакументаў.
Artykuł Першая беларуская онлайн школа ва Украіне: новы навучальны год pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Заняткі ў Першай беларускай онлайн школе ва Украіне ўжо пачнуцца менш чым праз два тыдні – 12 верасня.
Вучнямі стануць дзеці, чые бацькі знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі ва Украіне, Польшчы, Грузіі і нават у Арабскіх Эміратах, – распавяла кіраўніца ўстановы Анастасія Шпакоўская:
– Па-першае, беларуская онлайн школа ва Украіне ўжо паспяхова адпрацавала два гады. Зараз мы распачынаем новы навучальны год з 12 верасня. Школа была заснавана ў 2020 годзе, калі я разам са сваімі двума дзяцьмі была вымушана з’ехаць з Беларусі. І вырашыла стварыць такую школу, якая выдае атэстаты дзяржаўнага ўзору Украіны, але ж не губляе наш беларускі накірунак прадметаў.
Як адзначыла Анастасія Шпакоўская, набор у анлайн-школу яшчэ не завершаны. На кожным з этапаў можна далучыцца да навучання пры прадастаўленні неабходнага пакету дакументаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Першая беларуская онлайн школа ва Украіне: новы навучальны год pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.