Пытанне бліжэйшага часу: чыстка беларускіх партый
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што закон пра партыі павінен адпавядаць абноўленай Канстытуцыі, і калі палітычныя партыі дазволяць сябе нейкія хістанні ў бок ад дзяржаўнага курсу, то іх трэба ліквідаваць.
Artykuł Пытанне бліжэйшага часу: чыстка беларускіх партый pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пачынаецца разгляд новых законапраектаў, якія будуць рэгуляваць дзейнасць палітычных партый у Беларусі. Літаральна на днях Аляксандр Лукашэнка заявіў, што закон павінен адпавядаць абноўленай Канстытуцыі, і калі палітычныя партыі дазволяць сябе нейкія хістанні ў бок ад дзяржаўнага курсу, то іх трэба ліквідаваць. Дарэчы, пра тое, што ў перспектыве перарэгістрацыю пройдуць не ўсе, выказаўся і кіраўнік адміністрацыі Ігар Сяргеенка.
Па словах старшыні Пінскай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Веранікі Івановай, трэба чакаць вялікага партыйнага разбору:
– Гэтую сітуацыю можна назваць назвай карціны «Раніца стралецкага смяротнага пакарання». Кожны дзень – як на плаху. Кожны дзень чакаем распараджэння мінюста, запыту, ці чагосьці яшчэ. Я лічу, што гэта толькі пытанне часу. Стаіць толькі пытанне, што ў нас раней адбудзецца – расправа над партыямі, або хто каго апярэдзіць, але тое, што яна будзе, гэта дакладна. Гэта відавочна для ўсіх, хто разумее.
Са свайго боку ў Міністэрстве юстыцыі паведамляюць, што перадусім праблемы чакаюць “паперныя партыі”, якія аніяк сябе не праявілі ў апошнія гады. Таксама ўвага будзе засяроджаная на праграмы і ідэалогіі партый, наколькі яны разыходзяцца з дзяржаўнай лініяй. Але ўвесь працэс пачнецца толькі пасля прыняцця новых законаў аб партыях.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пытанне бліжэйшага часу: чыстка беларускіх партый pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.