Пра атмасферу 1-га верасня 1939 года ў горадзе над Пінай
Калі 17-га верасня з усходу ў Пінск пачалі ўваходзіць савецкія войскі, то гэта яшчэ больш збянтэжыла грамадства. Людзі разумелі, што польскую дзяржаву наўпрост паглынае нацысцкі Берлін і бальшавісцкая Масква.
Artykuł Пра атмасферу 1-га верасня 1939 года ў горадзе над Пінай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння 83-я гадавіна пачатку Другой Сусветнай вайны. Гітлераўская Нямеччына здзейсніла напад на Польшчу, за якую неўзабаве заступілася Францыя і Англія. Тэрыторыі Заходняй Беларусі, якія на той момант былі часткай Польшчы, таксама апынуліся ў віры вайны.
Краязнаўца Эдвард Злобін з Пінску распавёў, якой была атмасфера 1-га верасня 1939 года ў горадзе над Пінай:
– Самае галоўнае, напэўна, што адчувалася ў горадзе, што горад жыў вайной з 1 верасня. Гэта і ваенны стан, гэта і налёты нямецкай авіяцыі. Горад знаходзіўся ў вялікай разгубленасці. Але самае галоўнае, як людзі згадваюць, гэта поўная разгубленасць: што рабіць і як такое можа быць? Вялікая колькасць людзей імкнулася кудысьці бегчы, але не ведала куды.
Суразмоўца дадае, што калі 17-га верасня з усходу пачалі ўваходзіць савецкія войскі, то гэта яшчэ больш збянтэжыла грамадства. Людзі разумелі, што польскую дзяржаву наўпрост паглынае нацысцкі Берлін і бальшавісцкая Масква. Дарэчы, адбывалася гэта згодна з сумна вядомым “Пактам Молатава-Рэбінтропа”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пра атмасферу 1-га верасня 1939 года ў горадзе над Пінай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.