Сусьветныя цэны на прадукты харчаваньня зьніжаюцца пяты месяц запар
Сусьветныя цэны на прадукты харчаваньня зьнізіліся ў жніўні. Такая тэндэнцыя назіраецца пяты месяц запар пасьля рэкорднага максымуму ў сакавіку, гаворыцца ў справаздачы Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.