Выпусцілі на волю мужа палітзняволенай керамісткі Наталлі Карнеевай
Менскую керамістку Наталлю Карнееву затрымалі разам з мужам у пятніцу, 19 жніўня.
Artykuł Выпусцілі на волю мужа палітзняволенай керамісткі Наталлі Карнеевай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Выпусцілі на волю мужа менскай керамісткі Наталлі Карнеевай. Пра тое, што мужа Наталлі вызвалілі, паведаміла ў Фэйсбуку псіхолаг Дар’я Альперн-Каткоўская.
Менскую керамістку Наталлю Карнееву затрымалі разам з мужам у пятніцу, 19 жніўня. Дзесяцігадовую дачку Наталлі Багдану адправілі ў прытулак. Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», на Наталлю Карнееву завялі крымінальную справу па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), яе вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года.
Праваабаронцы прызналі Наталлю Карнееву палітычнай зняволенай.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Выпусцілі на волю мужа палітзняволенай керамісткі Наталлі Карнеевай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.