„Прычыны ўтаплення існуюць усяго толькі дзве”
Кажа інструктар Таварыства выратавання людзей Ігар Кавалёў.
Artykuł „Прычыны ўтаплення існуюць усяго толькі дзве” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Таварыстве выратавання людзей на вадзе падсумавалі папярэднія вынікі сёлетняга купальнага сезону, які трываў у краіне з 1-га траўня па 1-е верасня. За гэты перыяд на вадаёмах патанула 234 чалавекі, з якіх 18 дзяцей.
Па словах інструктара таварыства Ігара Кавалёва, абагульняючы ўвесь аналіз здарэнняў, можна вывесці дзве галоўныя прычыны:
– Прычыны ўтаплення існуюць усяго толькі дзве – гэта алкагольнае ап’яненне і паніка. Першапачаткова цела чалавека мае станоўчую плывучасць, таму ў прынцыпе пры нармальным псіхічным стане патануць, напэўна, усё ж такі цяжка. Чалавек усё адно будзе выплываць. А калі мы ўжываем алкаголь або ў нас пачынаецца нейкая паніка, у гэтым выпадку якраз людзі і тонуць.
Ёсць і станоўчыя лічбы. За купальны сезон атрымалася выратаваць ад патаплення 165 чалавек з якіх 38 дзяцей.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Прычыны ўтаплення існуюць усяго толькі дзве” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.