Ахвярамі працоўнага траўматызму за паўгода стала 917 чалавек
Такія дадзеныя агучыў беларускі Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы.
Artykuł Ахвярамі працоўнага траўматызму за паўгода стала 917 чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Са студзеня па жнівень у краіне ахвярамі працоўнага траўматызму стала 917 чалавек, з якіх 81 працоўны загінуў. Такія дадзеныя агучыў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы.
Па словах інспектара Аляксандра Завадcкага, на жаль, на многіх прадпрыемствах, дзе вядзецца працэс вытворчасці, не надаецца належная ўвага вучобе па працоўнай бяспецы:
– Па-першае, усе работнікі арганізацый, у тым ліку працадаўца, пасля заступлення на пасаду павінны навучыцца цягам месяца і прайсці экзамен на стан умоваў і аховы працы, сыходзячы са сваёй пасады не радзей аднаго разу ў тры гады ці па меры неабходнасці. У працаўнікоў рабочых прафесій экзамен прымаюць штогод, у тым ліку дадаткова да пытанняў па ахове працы яшчэ і аказанне першай дапамогі пацярпелым на вытворчасці.
Таксама ў Дэпартаменце інспекцыі працы назвалі ТОП-10 самых траўма небяспечных прафесій у краіне. Гэта аўтакіроўца, слесар, жывёлавод, дапаможны працоўны, трактарыст, аператар машыннага даення, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў, электраманцёр, электрагазазваршчык ды прыбіральшчык.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ахвярамі працоўнага траўматызму за паўгода стала 917 чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.