Кіберпатызаны апублікавалі інфармацыю пра аўтапарк сілавіка
Ён удзельнічаў у жорсткім разгоне мітынгаў і нападзе на офіс Бабарыкі.
Artykuł Кіберпатызаны апублікавалі інфармацыю пра аўтапарк сілавіка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Кіберпатызаны апублікавалі інфармацыю пра аўтапарк сілавіка Дзмітрыя Ковача, які выконваў абавязкі начальніка ГУБАЗіК. Ковач палкоўнік, яму 43 гады. Ён удзельнічаў у жорсткім разгоне мітынгаў і нападзе на офіс Бабарыкі.
Зараз Ковач валодае BMW X5 2014 г.в, які на момант пакупкі каштаваў каля 45 тыс долараў.
А жонка Ковача ездзіць на Nissan Juke 2014 г.в. На момант куплі кошт быў каля 20 тыс даляраў. Лічыцца за палкоўнікам і Volkswagen Multivan, але, магчыма, гэта рабочая машына.
Кар’ера Ковача развівалася паступова і ніякіх рэзкіх павышэнняў заробка ў яго быць не магло. А заробак нават кіраўніка ГУБАЗІК не дазваляе купляць дарагія аўто. Можна выказаць здагадку, што машыны Ковачу купляў яго тата, дырэктар Бабруйскага цэнтральнага рынку, але ў таго заробак каля 900 долараў.
Адкуль у палкоўніка грошы, не зразумела. Ні яго калегі, ні ДФР, ні падатковая гэтым пытаннем чамусьці не цікавіліся. Адзначаюць кіберпартызаны.
Artykuł Кіберпатызаны апублікавалі інфармацыю пра аўтапарк сілавіка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.