Памерла брытанская каралева Лізавета Другая
Яна была манархам з самым вялікім тэрмінам кіравання за ўсю гісторыю Вялікабрытаніі.
Artykuł Памерла брытанская каралева Лізавета Другая pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Яна ўзышла на трон 6 лютага 1952 года ў веку 25 гадоў пасля смерці свайго бацькі, караля Георга VI. Лізавета была манархам з самым вялікім тэрмінам кіравання за ўсю гісторыю Вялікабрытаніі, а таксама найстарэйшым кіраўніком дзяржавы ў свеце.
На перыяд праўлення Лізаветы II выпаў вельмі шырокі перыяд гісторыі. За гэты час адбыліся дэкаланізацыя, якая прывяла да распаду Брытанскай імперыі і яе трансфармацыі у Садружнасць нацый, уваход Вялікабрытаніі ў Еўразвяз і выхад з яго; этнапалітычны канфлікт у Паўночнай Ірландыі, Фалклендскую вайна, войны ў Іраку і Афганістане.
Каралеве было 96 гадоў.
Прынц Чарльз ужо афіцыйна стаў каралём Вялікабрытаніі. Букінгемскі палац ужо афіцыйна мянуе яго гэтым тытулам.
Artykuł Памерла брытанская каралева Лізавета Другая pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.