Міністэрства абароны Расеі прызнала адступленьне сваіх войскаў ад Ізюму і Балаклеі
![Міністэрства абароны Расеі прызнала адступленьне сваіх войскаў ад Ізюму і Балаклеі](https://gdb.rferl.org/7A3AAAE6-742F-4292-BECD-299B2B6685D9_w800_h450.jpg)
Міністэрства абароны Расеі 10 верасьня ўпершыню пасьля пачатку ўкраінскага наступленьня ў Харкаўскай вобласьці, у выніку якога быў прарваны фронт і вызваленыя дзясяткі населеных пунктаў, ускосна пацьвердзіла адступленьне расейскіх войскаў.