Тры гады калоніі — чарговы прысуд па „справе Зельцэра”
Ігар Арцюх быў затрыманы ў Менску 1 кастрычніка мінулага году. Да суда Ігар утрымліваўся ў жодзінскай турме.
Artykuł Тры гады калоніі — чарговы прысуд па „справе Зельцэра” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Менскім гарадскім судзе 4 жніўня вынеслі прысуд па „справе Зельцэра” палітзняволенаму Ігару Арцюху — тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 37-гадовага мужчыну прызналі вінаватым па арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне іншай сацыяльнай варожасці. Падрабязнасці па справе невядомыя, бо суддзя Жанна Брысіна разглядала яго ў закрытым рэжыме.
Ігар Арцюх быў затрыманы ў Менску 1 кастрычніка мінулага году па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Да суда Ігар утрымліваўся ў жодзінскай турме.
Вясна
Artykuł Тры гады калоніі — чарговы прысуд па „справе Зельцэра” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.